Следчы камітэт узбудзіў крымінальную справу ў красавіку па артыкуле «Незаконны абарот наркатычных рэчываў».
28-гадовы грамадзянін Беларусі перавозіў небяспечнае псіхатропнае рэчыва чыгуначным транспартам.

Паводле Крымінальнага кодэкса, злачынства прадугледжвае пакаранне — штраф, ці арышт ад трох да шасці месяцаў, ці абмежаванне свабоды да двух год, ці пазбаўленне свабоды да трох год.

Калі вы сталі ахвярай ці сведкай злачынства на чыгунцы, просім звяртацца па тэлефонах (8029) 863-70-45 ці 102.