Учора скрыжаванне ля шостай маладзечанскай гімназіі стракацела паветранымі шарамі, кветкамі і яркімі ўборамі.
Пасля 19.00 тут пачалі збірацца выпускнікі некаторых школ, каб ля ўваходу ў гарадскі парк Перамогі сустрэцца з іншай святочнай калонай і разам рушыць у амфітэатр – месца, дзе разгарнуліся асноўныя ўрачыстасці.

736 выпускнікоў ганаравалі сёлета ў Маладзечне. 66 з іх за выдатную вучобы атрымаль медалі. Некаторым уручылі пасведчанні спецыяльнага прэзідэнцкага фонду па падтрымцы таленавітай моладзі.

З кветкамі да помніка.

Група падтрымкі.

Ужо ёсць фотаздымкі свята, якія можна абмеркаваць.
Некаторыя выпускныя стужкі аздаблялі вышыванкі.
Сябры-выпускнікі.
Юныя артысты дзівяцца з галубоў.
Святочнае сэлфі — такі ж абавязковы атрыбут, як стужкі, галубы і шарыкі.
Выпускнікі і іх групы падтрымкі.
Свята пачыналася танцам.

 

Ну і як заўсёды: запусціў шарык — загадаў жаданне.
66 медалёў — сёлетні «ураджай» маладзечанскіх выпускнікоў.
Аляся Лукоўская, Аляксандр Яхнавец і Іна Драпеза гатовыя ўганараваць самых лепшых.
Медаль з рук старшыні Маладзечанскага райвыканкама Аляксандра Яхнаўца.
Шчаслівы ўладальнік Пасведчання прэзідэнцкага фонду па падтрымцы таленавітай моладзі.
Фотаздымак на памяць з Аляксандрам Яхнаўцом і заслужанымі ўзнагародамі.

Фота аўтара.