Калі вы з тых, хто з нецярпеннем чакае выхадных, каб нарэшце ўдыхнуць чыстага вясковага паветра або проста жывяце ў вёсцы, наша акцыя для вас.

Што можа быць лепш за вясковы вечар, калі агуркі палітыя, бульба праполатая, клумбы дагледжаныя? Застаецца толькі сузіраць прыгажосць вакол сябе.

Але не толькі сузіраць. Мы вам прапануем яшчэ і сфатаграфаваць вясковы вечар.

Дасылайце на нашу пошту regionnews@rh.by свае здымкі на тэму «Вечар у вёсцы». Падзяліцеся з рэдакцыяй і чытачамі вясковай прыгажосцю. Ды так, каб усім нам захацелася на час пакінуць горад і з’ехаць да вясковых хат.

Каб стаць пераможцам акцыі, неабходна даслаць адно фота ад аднаго чалавека. Рэдакцыя абярэ тры лепшыя здымкі. За першае месца пераможца атрымае НАБОР АГАРОДНІКА (прылады для догляду за агародам).

За другое і трэцяе месца мы ўручым ЖЫВЫЯ КВЕТКІ, якімі вы зможаце ўпрыгожыць уласны двор.

Дасылаць здымкі  на regionnews@rh.by.

У лісце пазначце сваё імя, прозвішча, назву вёскі, у якой зробленае фота, нумар тэлефона і некалькі сказаў пра сваё фота і сябе. Фотаздымкі, дасланыя без апісання, да ўдзелу дапускацца не будуць. У тэме ліста абавязкова пазначце «Вечар у вёсцы».

Большасць з дасланых фотаздымкаў мы размесцім і ў папяровай версіі газеты.