На пачатку чэрвеня па запрашэнні таварыства беларускай культуры «Спадчына» ў Друскінінкаі (Літва) выступіў народны гурт аўтарскай песні «Элегія» і мастак Эдуард Мацюшонак. 
Дырэктар Вілейскага цэнтра эстэтычнага выхавання Таццяна Захарыч была вядучай асноўнага канцэрта-свята «Спадчыне-25» на цэнтральнай пляцоўцы ў Друскініках.

На мерапрыемстве прысутнічаў Пасол Беларусі ў Літве Аляксандр Кароль, госці, суайчыннікі, жыхары горада.

Старшыні таварыства «Спадчына» Валянціне Іваноўскай госці з Вілейкі ўручылі святочны каравай, выраблены на вілейскім хлебазаводзе. «Элегія» прадставіла літаратурна-музычную праграму «Мой краю запаветны…» на вершы і музыку Уладзіміра Лапціка, Таццяны Захарыч, Уладзіміра Цануніна, Віктара Кажуры.

Таксама вілейскі калектыў выступіў на дабрачынным канцэрце для дзяцей, што адпачываюць у санаторыі «Беларусь».

Арганізаваць паездку дапамог Вілейскі раёвыканкам, хлебазавод і іншыя.