Конкурс зладзяць сярод жыхароў Беларусі, Арменіі, Казахстана, Кыргызстана, Таджыкістана і Расіі.
Генеральная пракуратура запрашае творчую моладзь паўдзельнічаць у Міжнародным моладзевым конкурсе сацыяльнай антыкарупцыйнай рэкламы.

Удзельнікамі могуць быць людзі ад 14 да 35 гадоў. Трэба падрыхтаваць тэматычную сацыяльную рэкламу ў намінацыях “Лепшы плакат” і “Лепшы відэаролік”. Работы павінны адлюстроўваць сучасныя дзяржаўныя метады барацьбы з карупцыяй.

Першы этап конкурсу доўжыцца ад 2 ліпеня да 12 лістапада ў вышэйназваных краінах. Камісія ацэніць работы і ўзнагародзіць пераможцаў. Яны пройдуць у другі этап.

У фінале –  ад 13 да 23 лістапада – журы міжнароднага конкурсу ў кожнай з намінацый абярэ прызёраў.

Узнагароджанне плануюць зладзіць у Маскве ў снежні.

Работы прымаюць на афіцыйным сайце конкурсу www.anticorruption.life. Там размясцілі і правілы.

Арганізатарам конкурсу стала Генеральная пракуратура Расійскай Федэрацыі. Суарганізатарамі – Генеральныя пракуратуры Арменіі, Беларусі, Кыргызстана, Агенцтва Казахстана па справах дзяржаўнай службы і супрацьдзеянню карупцыі, Агенцтва па дзяржаўным фінансавым кантролі і барацьбе з карупцыяй Таджыкістана.

Адказваюць за ўзаемадзеянне пры правядзенні міжнароднага конкурсу работнікі Генеральнай пракуратуры Беларусі:
намеснік начальніка аддзела інфармацыі Дзмітры Брылёў (+375 17 328 55 86, e-mail: info@prokuratura.gov.by) і намеснік начальніка ўпраўлення па барацьбе з карупцыяй і арганізаванай злачыннасцю Андрэй Пучкоўскі (+375 17 203 51 33, e-mail: info@prokuratura.gov.by).