ВНУ праводзяць адкрытыя пасяджэння прыёмных камісій па залічэнні на дзённае і завочнае аддзяленні студэнтаў-платнікаў. На сайтах устаноў можна будзе знайсці поўныя спісы першакурснікаў.
Вышэйшыя навучальныя ўстановы Беларусі 6 жніўня афіцыйна завяршаюць уступную кампанію, паведамляе БЕЛТА.

ВНУ праводзяць адкрытыя пасяджэння прыёмных камісій па залічэнні на дзённае і завочнае аддзяленні студэнтаў-платнікаў. На сайтах устаноў можна будзе знайсці поўныя спісы першакурснікаў.

Прыём дакументаў на платную форму навучання ва ўстановах вышэйшай адукацыі завяршыўся 4 жніўня.

На бюджэтныя месцы залічэнне скончылася 28 ліпеня. Па яго выніках адзначаўся значны рост конкурсаў і прахадных балаў на многія спецыяльнасці.