На выхадныя яго сям’я з сябрамі пастаянна прыязджае на Ашмяншчыну не толькі адпачыць, але і парыбачыць. На гэты раз удача паднесла падарунак у выглядзе рыбы-волата.

– Гэта мой першы такі вялікі ўлоў, раней былі толькі амуры і карпы па 14 кілаграмаў. У пяць гадзін раніцы, 6 жніўня, пайшла брацца рыба, – распавядае рыбак. – Я адразу зразумеў, што дзяўбе нешта вялікае, падумаў, што шчупак. Разам з сябрам Дзянісам Магазіннікавым, які рыбачыў побач, выцягвалі здабычу 30 хвілін на дзве вуды.

У паядынку рыбакі ўсё ж адолелі рыбу і паднялі яе з вады.