“Смаргонь” згуляла ўнічыю
Гасцявы матч 11 жніўня ў “Оршы” закончыўся нічыёй.
Па выніках 11 тура каманда займае восьмы радок турнірнай табліцы паміж клубамі з Мікашэвічаў і Жыткавічаў.
Другая ліга
“Ашмяны” прайгралі “Асіповічам”
На матчы ў гасцях ашмянцы прапусцілі два галы. Забіць у адказ не ўдалося.
Пасля 17 тура “Ашмяны” займаюць чацверты радок турнірнай табліцы.
“Маладзечна” згуляла ўнічыю
11 жніўня маладзечанская каманда гуляла ў гасцях з “Уздой”.
Матч закончыўся з лікам 2:2. З боку гасцей галы трапілі ў вароты ад Паўла Галубовіча на 29-й хвіліне і ад Сяргея Крата на 67-й.
Па выніках 17 тура каманда займае 12 радок турнірнай табліцы і размяшчаецца паміж мінскім “Энергетыкам” і “Клецкам”.