Учора ўвечары падчас залевы пад Смаргонню адбылося ДТЗ.

«Мэрсэдэс» рухаўся па маршруце «Мінск-Астравец». А 10-ай гадзіне рухаўся па аўтадарозе «Барысаў-Вілейка-Ашмяны». На 177-м кіламетры 52-гадовы сталічны кіроўца не ўлічыў умовы надвор’я пры выбары хуткасці. Падчас праліўнога дажджу на прамым участку мікрааўтобус занесла ў правы кювет, машына перакулілася. 20-гадовага пасажыра шпіталізавалі.

Па факце ДТЗ распачалі праверку.