Важныя падзеі для нашага рэгіёна ў традыцыйнай падборцы.
31 ЖНІЎНЯ
1432. Ноччу на 1 верасня князі Жыгімонт Кейстутавіч і Сямён Гальшанскі здзейснілі дзяржаўны пераварот, замах на вялікага князя Свідрыгайлу – пачатак грамадзянскай вайны ў ВКЛ.
1 ВЕРАСНЯ
1853. Нарадзіўся беларускі і польскі фалькларыст, этнограф, археолаг Міхал Федароўскі.
1906. У Вільні выйшла першая легальная беларуская газета “Наша доля”. Першае выступленне ў друку Якуба Коласа.
1939. Пачатак Другой сусветнай вайны. Нацысцкая Германія напала на Польшчу.
2 ВЕРАСНЯ
1945. Капітуляцыя Японіі – заканчэнне Другой сусветнай вайны.
1996. Украіна ўвяла нацыянальную валюту – грыўню.
3 ВЕРАСНЯ
1967. Швецыя перайшла на правабаковы аўтамабільны рух.
2004. Падзеі ў Бяслане, Паўночная Асетыя. Падчас штурму расійскім спецназам школы з закладнікамі загінула каля 300 чалавек. Больш за палову з якіх – дзеці.
4 ВЕРАСНЯ
1998. Заснаваная кампанія “GOOGLE”
5 ВЕРАСНЯ
1984. Нарадзіўся паэт Рагнед Малахоўскі. Жыў на Мядзельшчыне. У 2002 годзе скончыў Нарацкую сярэднюю школу.
Ад 2003 года рэгулярна выступае з літаратурнымі творамі ў рэспубліканскай перыёдыцы, калектыўных зборніках і анталогіях. Вершы перакладаліся на рускую і балгарскую мову. Аўтар паэтычных зборнікаў.
6 ВЕРАСНЯ
1933. Абмен вязнямі ў Коласаве, на савецка-польскай мяжы. Францішка Аляхновіча СССР абмяняў на Браніслава Тарашкевіча.