Першая сустрэча дыскусійнага клуба «Маладзечна гавора» прызначаная на 16 гадзін у суботу, 1 верасня.
Удзельнікі збяруцца ў адукацыйным цэнтры «Адкрытая прастора» па адрасе: Валынца, 12б/1-1.

На мерапрыемства запрашаюць актыўных неабыякавых жыхароў горада, каб жыццё ў Маладзечне стала яшчэ больш камфортным і цікавым.

На першую сустрэчу дыскусійнага клуба запланаваныя знаёмства, абмеркаванне, чаго не хапае Маладзечну і што можна зрабіць разам.

Яшчэ адным фокусам сустрэчы стане гутарка пра канцэпцыю «крэатыўнага горада». Наколькі рэальна зрабіць такім Маладзечна, удзельнікі абмяркуюць разам з культурным менеджэрам Ганнай Холад. Менавіта яна стала ініцыятарам і арганізатарам многіх гарадскіх праектаў, у тым ліку летняга фэста «Прышчэпка».

Калі вы хацелі б далучыцца, калі ласка, запоўніце кароткую форму рэгістрацыі па спасылцы.