Аўтамабіль УАЗ 29 жніўня перакуліўся ў кювет ля пасёлка Партызанскі Вілейскага раёна. Падчас аварыі ў 91-гадовага пасажыра машыны здарыўся сардэчны прыступ.

Старшы інспектар аддзялення агітацыі і прапаганды ўпраўлення Дзяржаўтаінспекцыі УУС Мінаблвыканкама Алена Сакалова расказала:

– Здарэнне адбылося каля 17:45 на першым кіламетры пад’езда ад пасёлка Партызанскі да аўтадарогі Мінск – Калачы – Мядзел. Аўтамабілем кіраваў 57-гадовы жыхар Вілейшчыны. На закругленні дарогі ён не справіўся з кіраваннем, з’ехаў у левы кювет і перакуліўся.

Па словах Сакаловай, 91-гадовы пасажыр атрымаў удар пераносся і гематому ілба. Але ў рэанімацыйнае аддзяленне бальніцы састарэлага мужчыну даставілі з ішэмічнай хваробай сэрца.

– Можна меркаваць, што аварыя стала сур’ёзным стрэсам для пенсіянера і справакавала сардэчны прыступ, – сказала Сакалова.