Летась за 20-30 капеек за кілаграм бралі бульбу на зіму. Можна пачынаць запасацца.
На гэтым тыдні на рынку райспажыўтаварыства навінка — нясушаны інжыр. Кілаграм аддаюць за 2,50.

Шампіёны абыйдуцца ў 4,70. Пучок салаты — 1,50.

Літр лісічак аддаюць за 2,50, падасінавікаў — за пяць рублёў.

Літровы слоік брусніц атрымаеце за чатыры рублі, малін — за два, дамашнія слівы — 50 капеек.

Перад першым верасня падаражалі кветкі. Калі на мінулым тыдні галінку гладыёлуса прадавалі за рубель, то цяпер — за два.

Што патаннела

  • Яйкі былі 1,60, сталі 1,30
  • Баклажаны былі 1,39, сталі 1,80
  • Бульба была 0,50, стала 0,30
  • Буракі былі 0,80, сталі 0,50
  • Капуста пекінская была 2,50, стала 1,95
  • Морква была 1,00, стала 0,89
  • Памідоры былі 0,90, сталі 0,75
  • Перац быў 1,80, стаў 1,29
  • Цыбуля была 0,90, стала 0,80
  • Часнок быў 4,90, стаў 4,80
  • Грушы былі 2,90. Цяпер прадаюць з уласных садоў за 0,90
  • Дыня была 1,90, стала 1,50
  • Кавун быў 0,75, стаў 0,69
  • Ківі было 3,20, стала 4,70
  • Персікі былі 2,80, сталі 2,60
  • Яблыкі на мінулым тыдні не прадаваць. Цяпер гандляры прывезлі з уласнага падворку, аддаюць за 0,50 рублёў.

Што падаражала

  • Капуста была 0,60, стала 0,70
  • Апельсіны былі 2,70, сталі 2,99
  • Бананы былі 1,70, сталі 2,29
  • Лімоны былі 4,50, сталі 5,69
  • Нектарыны былі 3,50, сталі 3,80 рублёў.