На Маладзечанскім рынку зноў можна набыць кветкі за рубель.
Таксама на рынку райспажыўтаварыства прапануюць мёд з Маркава па сем рублёў.

Латок падасінавікаў  – чатыры-пяць штук – можна набыць за тры. Порцыю грыба “Вясёлка” – за восем. А вы ведалі, што ён знішчае вірусы і бактэрыі, паляпшае працу імуннай сістэмы і дапамагае ў лячэнні алергіі?

За два рублі цяпер прапануюць шклянку чырвоных цюльпанаў. А яшчэ патаннелі гладыёлусы – перад першым верасня яны каштавалі два рублі. Цяпер – рублель.

Кошт кавуна не змяніўся – 69 капеек. А дыню можна набыць як за паўтара рублі, так і за рубель.

Часнок можна знайсці і за шэсць рублёў. Калі пашукаць добра – за чатыры рублі 50 капеек.

У дачны сезон патрэбныя накрыўкі. Прапануюць 50 штук за чатыры рублі. Але не ўсюды прадаюць паштучна.

Што патаннела

  • Кураня-бройлер было 3,90, стала 3,60
  • Сасіскі “Малочныя” былі 6,98, сталі 5,85
  • Мінтай свежамарожаны быў 4,30, стаў 4,10
  • Соўс “Мінскі” быў 1,60, стаў 1,20
  • Шпроты былі 1,90, сталі 1,45
  • Агуркі былі 1, 20, сталі 0,90
  • Баклажаны былі 1,39, сталі 1,20
  • Капуста была 0,70, стала 0,60
  • Морква была 0,89, стала 0,80
  • Памідоры былі 0,75, сталі 0,70
  • Перац быў 1,29, стаў 1,20
  • Цыбуля рэпчатая была 0,80, стала 0,50
  • Часнок быў 4,80, стаў 4,50
  • Бананы былі 2,29, сталі 2,20
  • Вінаград быў 3,30, стаў 2,00
  • Дыня была 1,50, стала 1,00
  • Ківі было 4,70, стала 2, 90
  • Лімоны былі 5,69, сталі 5,60
  • Нектарыны былі 3,80, сталі 3,00

Што падаражэла

  • Скумбрыя х/в была 13,80, стала 14,15
  • Буракі былі 0,50, сталі 0,90
  • Персікі былі 2,60, сталі 2,90
  • Яблыкі былі 0,50, сталі 0,70