Як распавёў бацька, яго сямігадовая дачка гуляла на вуліцы. Да яе падышоў невядомы мужчына, прадставіўся доктарам і сказаў, што трэба яе агледзець «ад вірусаў». Далей незнаёмец завёў дзяўчынку за будынак электрашчытавой, дзе, зняўшы з яе бялізну, стаў аглядаць і мацаць. Пасля гэтага зламыснік апрануў дзіця і з’ехаў на ровары. Вярнуўшыся дадому, дзяўчынка пра доктара распавяла бацькам.

У распараджэнні міліцыі ёсць фота мужчыны, асоба якога цяпер высвятляецца.