Вілейскі веларух набірае абароты, а яго прадстаўнікі актыўна прыцягваюць сродкі для яго развіцця.
Тыдзень мабільнасці — лепшы час для таго, каб падарыць гораду новыя велапаркоўкі і карту тайм-лагістыкі, якая пакажа веласіпедыстам, па якім маршруце і за які час можна дабрацца да пэўных кропак у горадзе, лічаць актывісты-аматары роварнага руху ў Вілейцы.

У 12.15 22 верасня ў Вілейцы адкрыюць новыя велапаркоўкі і прадставяць карту тайм-лагістыкі.