Двух беларусаў і расіяніна затрымалі за арганізацыю канала нелегальнай міграцыі ў краіны Еўрасаюза. Міліцыя Віцебшчыны пры падтрымцы байцоў АМАПу на 127-м кіламетры аўтадарогі Мінск – Ашмяны – мяжа Літвы ноччу 9 верасня затрымалі дваіх жыхароў Оршы і грамадзяніна Расіі.

Разам з імі ў аўтамабілях ехалі чацвёра в’етнамцаў, якія ў пошуках лепшага жыцця хацелі трапіць у Літву таемнымі сцежкамі ў абыход памежных пунктаў. Вырашаюць пытанне пра арышт арганізатараў нелегальнага бізнэсу. Ашмянскі раённы аддзел Следчага камітэта Беларусі распачаў крымінальную справу, праводзяць аператыўна-вышуковыя і следчыя мерапрыемствы па ўсталяванні іншых удзельнікаў міжнароднай групы. Нелегалы ​​з В’етнама рыхтуюцца панесці адміністрацыйнае пакаранне, паведамляе «СБ. Беларусь сегодня».