Але прыйдзецца два дні пацярпець.
У суботу месцамі кароткачасовыя дажджы, раніцай па паўночным усходзе краіны — мокры снег. Вецер днём у асобных раёнах парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +3.. + 9°С, па паўночным усходзе 0.. + 2°С, максімальная – у сярэдзіне дня +8.. + 14 °С.

30 верасня, у нядзелю, на большай частцы тэрыторыі краіны замаразкі да 0..- 4°С, днём +9.. + 15°С.
1 кастрычніка, у панядзелак, чакаецца паступленне цёплых паветраных мас з паўднёвага захаду Еўропы. Будзе без ападкаў. Ноччу +1.. + 6°С, па поўдні месцамі замаразкі да 0..- 3°С, максімальная – днём +12.. + 18°С.