Калектыў “Рэгіянальнай газеты” выказвае спачуванні сябру рэдакцыі, прафесару Адаму Мальдзісу з нагоды смерці сына Алега. Мы раздзяляем Ваша гора і падтрымліваем Вас у гэтыя часіны, шаноўны Адам Восіпавіч.
Пра сумную навіну нам паведаміў дырэктар выдавецтва “Кнігазбор” Генадзь Вінярскі. 

Па яго словах, Алег Мальдзіс жыў на Маладзечаншчыне.  Яму было 60 гадоў. Памёр мужчына ў бальніцы ў Ільі.

Алега Мальдзіса пахаваюць заўтра на гарадскіх могілках у Маладзечне.