Чарговую сустрэчу зладзілі ў Маладзечне неабыякавыя жыхары горада. У нядзелю яны пагутарылі на тэму “Маладзечна як брэнд” (абнаўляецца).
Чарговую сустрэчу зладзілі ў Маладзечне неабыякавыя жыхары горада. У нядзелю яны пагутарылі на тэму “Маладзечна як брэнд”.

На дыскусію запрасілі гасцей. Маргарыта Лазарэнкава з Мінску, што заснавала арганізацыю Creative Belarus, на прыкладзе Светлагорска расказала лекцыю на тэму «Крэатыўныя гарады і рэгіёны: як крэатыўныя індустрыі ўплываюць на развіццё горада».

Наведаў сустрэчу і Дзяніс Лазарэнкаў – са-заснавальнік стартапа ў сферы інтэрнэт-маркетынгу SmartSub і выкладчык курсу па Growth-Hacking ў Інстытуце IBA. Ён падзяліўся досведам у тэме “Карысныя інструменты інтэрнэт-маркетынгу для прасоўвання гарадскіх праектаў і мерапрыемстваў».

Фота Таццяны Касьян.