Усе школы, дзіцячыя садкі, Цэнтры дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі Мінскай вобласці сёлета спаборнічалі ў абласным конкурсе на лепшае добраўпарадкаванне і азеляненне сваіх тэрыторый. Журы адзначыла ўдзельнікаў з Вілейкі, Валожыншчыны і Маладзечна.
Так, маладзечанскую школу №14 адзначылі за арыгінальны падыход да азелянення. Тут у аснову канцэпцыі “Сад “чатыры сезоны” аўтары заклалі паняцці “ландшафтны дызайн”, “навучальная ўстанова” і “сад чатырох сезонаў”. Спыніліся на англійскай класіцы.

У намінацыі “Тэрыторыя бяспекі” вызначылася валожынская школа №2. Журы звяртала ўвагу на тое, ці ёсць ля школы бяспечныя гульнявыя пляцоўкі, зоны адпачынку, міні-цэнтры бяспекі жыццядзейнасці.

У выніку перамаглі шэсць устаноў адукацыі рэгіёна.

У намінацыі “Найлепшае знешняе азеляненне і добраўпарадкаванне” першае месца занялі сярэдняя школа №14 Маладзечна і Вілейскі Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.

За найлепшае ўнутранае азеляненне і добраўпарадкаванне другое месца прысудзілі навучальнаму комплексу “дзіцячы сад-школа” ў Пяршаях на Валожыншчыне і дзіцячаму садку №11, што ў Вілейцы.

У намінацыі “Тэрыторыя бяспекі” другое месца заняла валожынская школа №2, а трэцяе месца – другая гімназія Вілейкі.