Жанчына трапіла пад колы мікрааўтобуса ў Мінску. Пра гэта паведамілі ў ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама, піша Tut.by

Наезд адбыўся 8 кастрычніка, каля 09.00, на вуліцы Янкі Лучыны. Як распавялі ў ДАІ, 52-гадовы кіроўца Peugeot Boxer (маршрутнае таксі) ехаў у напрамку Ігуменскага тракта і на нерэгуляваным пешаходным пераходзе здзейсніў наезд на 25-гадовую жанчыну.

У выніку ДТЗ жанчына атрымала траўмы рознай ступені цяжкасці і была шпіталізаваная. Паводле папярэдняй інфармацыі, жанчына цяжарная. Яе стан ацэньваецца як цяжкі.