Мужчыны адправіліся на рыбалку яшчэ 6 кастрычніка на возера паблізу вёскі Белае і пасля перасталі выходзіць на сувязь.

Юры Мікульскі, 1980 года нараджэння і Аляксандр Лохач, 1973 года нараджэння.

– Мужчыны з’ехалі і могуць перамяшчацца на аўтамабілі «Фальксваген Транспарцёр» белага колеру, рэгістрацыйны знак 7600 ЕІ – 4, – паведамілі ў прэс-службе УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Прыкметы Юрыя Мікульскага: на выгляд 35-40 гадоў, рост каля 170 см, сярэдняй паўнаты, валасы цёмна-русыя, кароткія, маюцца залысіны, вочы блакітныя, твар чырвоны.

Быў апрануты: карычневая вятроўка, сіняя байка з малюнкам залацістага колеру, чаравікі чорнага колеру на шнурках па костачку.

Прыкметы Аляксандра Лохача: на выгляд 40-45 гадоў, рост каля 170 см, на выгляд хударлявага целаскладу, валасы русыя, кароткія з сівізной, вочы блакітныя, насіў вусы і бараду, вушы злёгку адцягнутыя, насавая перагародка скрыўленая, на левай частцы носа чырвоная радзімая пляма, адсутнічаюць пярэднія зубы знізу.

Быў апрануты: чорная балонневая куртка да пояса, швэдар цёмна-сіняга колеру з надпісамі на рукавах, чорныя спартыўныя штаны, туфлі чорнага колеру.

Усіх, каму што-небудзь вядома пра месцазнаходжанне мужчын супрацоўнікі Смаргонскага РАУС просяць звярнуцца па тэлефонах: 8029-1747-333 або 102.