10 кастрычніка каля дзесяці вечара на вуліцы Машэрава ў Маладзечне двое раней судзімых маладзечанцаў скралі грошы ў 37-гадовага жыхара горада.
Як паведмляе сайт УУС Мінаблвыканкама, фігуранты з прымяненнем гвалту адкрыта скралі з курткі 37-гадовага жыхара горада 65 рублёў.

Падазраваных затрымалі. Частку грошай у іх забралі. 11 кастрычніка следчыя ўзбудзілі крымінальную справу.