19 кастрычніка, у 14.00, каля Залескай сярэдняй школы адкрыюць пляцоўку вулічных трэнажораў у рамках моладзевай ініцыятывы “Будучыня – гэта мы”. Запрашаюць далучыцца ўсіх ахвотных.
Пасля адкрыцця новай пляцоўкі прэзентуюць веламаршрут “Невядомая вайна вачыма нашчадкаў” па тэрыторыі Залескага сельскага савета.