Пасля заявы бацькоў у Маладзечна выехалі кіраўнікі УУС, лепшыя аператыўныя супрацоўнікі ўпраўлення, былі мабілізаваны ўсе сілы міліцыі непасрэдна на месцы.

У распараджэнні аператыўнікаў апынулася відэа меркаванага злачынцы. Камера вонкавага назірання аднаго з адміністрацыйных памяшканняў, размешчаных непадалёк ад месца падзей, зафіксавала маладога чалавека, прыкметы якога, а таксама дадзеныя пацярпелай дзяўчыны, супадалі.

Міліцыя пачала пошук. Арыенціроўку распаўсюдзілі ў гарадскіх СМІ, інфармацыю аб рэзанансным злачынстве падхапілі жыхары Маладзечна.

Вынік быў тым жа вечарам. Супрацоўнікі крымінальнага вышуку размаўлялі з работнікамі адной з крамаў буйной гандлёвай сеткі. Тыя пазналі стажора, што працуе ў краме. Высветлілася, што 17-гадовы малады чалавек — жыхар іншага горада, і ўжо з’ехаў пасля працы дадому. Міліцыянеры адразу ж выехалі па месцы жыхарства маладога чалавека. Дома яго і затрымалі. Пры першапачатковым апытанні фігурант стаў адмаўляць сваю датычнасць да здзяйснення злачынства, аднак потым зразумеў, што адмаўляць няма сэнсу.

Заведзеная крымінальная справа за гвалтоўныя дзеянні сэксуальнага характару. Падазраванаму пагражае да пятнаццаці гадоў пазбаўлення волі.

У Маладзечне затрымалі мужчыну, які спрабаваў згвалтаваць 9-гадовую дзяўчынку

Tut.by.