Арпа Вілейскага раёна раскопкі.

Гэта быў папярэдні этап даследаванняў, каб вызначыць памер работ, якія спатрэбіцца выканаць.

Падрабязней пра работы распавёў старшы навуковы супрацоўнік аддзела археалогіі першабытнага грамадства Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Максім Чарняўскі.

Даследчыкі мелі набор невялічкіх шурфаў, каб праверыць захаванасць культурнага пласту ў розных месцах гарадзішча.

Максім Чарняўскі ў Арпе.
Максім Чарняўскі ў Арпе.

Для таго, каб пабудаваць план па даследаванні гэтага гарадзішча.

У перспектыве гарадзішча будзе знесенае цалкам пад кар’ер. Паралельна адсочвалі знаходкі.

На жаль, гарадзішча знішчанае або яго вельмі моцна пашкодзілі дарожныя работнікі працэнтаў на 70 падчас падрыхтоўчых работ. Усё роўна даследчыя працы будуць па ўсёй плошчы, таму што там засталіся сляды ад гаспадарчых пабудоў і жытлаў.

Узоры на рэштках керамікі ўказваюць, што тут была культура штрыхаванай керамікі.
Адзін з артэфактаў, зноўдзеных у Арпе.

Знайшлі тыповыя керамічныя вырабы, якія прадстаўляюць культуру штрыхаванай керамікі, металічныя вырабы, грузікі ад ткацкіх станкоў, жужаль. Каб не пашкодзіць пласт, не дасягалі самых цікавых месцаў.

Аплачвала работы ДБУ-13. Археалагічная частка работы завершаная.

Мяркуецца, што гарадзішча, знойдзенае ў Арпе, існавала на мяжы тысячагоддзяў.

Пра гарадзішча ў Арпе мы пісалі ў мінулым годзе. Дарожная служба знайшла месца пад кар’ер і пачала здабываць там пясок. Аднак своечасова спахапіліся мясцовыя краязнаўцы – на гэтай тэрыторыі размяшчалася гарадзішча жалезнага веку, а ў зямлі захаваліся артэфакты з таго часу.

Калі дарожнікам давалі дазвол на работы, хтосьці ў ланцужку службаў не звярнуў увагу, што на гэтай тэрыторыі размешчаны мясцовы археалагічны помнік. Такіх у раёне налічваецца каля дзесяці.

Ёсць два варыянты выйсця. Што чакае гарадзішча жалезнага веку, якое знішчаюць на Вілейшчыне

Кар’ер у Арпе на Вілейшчыне.