Энергія

У Беларусі запрацавала экалагічная ініцыятыва «Пагадненне мэраў па клімаце і энергіі». Пра гэта МЛЫН.BY распавяла прэс-сакратар МГА «Экапартнёрства» Алеся Чумакова.

Яна адзначыла: удзел у Клубе дапаможа гарадам абменьвацца перадавымі практыкамі па ўстойлівым энергетычным развіцці і клімаце. Распрацоўваць сумесныя праекты ў дадзеных сферах, супольна шукаць магчымасці прыцягнення грантаў, інвестыцый і крэдытных рэсурсаў.

— У цяперашні час у Беларусі больш за 45 гарадоў далучыліся да еўрапейскай ініцыятывы «Пагадненне мэраў па клімаце і энергіі» і ўзялі на сябе добраахвотныя абавязацельствы скараціць выкіды парніковых газаў на 30% да 2030 года. У праграму ўвайшлі 4 гарады з Мінскай вобласці  — Мар’іна Горка, Вілейка, Слуцк і Нясвіж.

Дадаткова.

Пагадненне мэраў па клімаце і энергіі  — гэта масавы рух мясцовых уладаў, аб’яднаных добраахвотным абавязацельствам развіваць свае тэрыторыі на аснове прынцыпаў устойлівай энергетыкі.