Сексуальный мужчина

Часопіс “People” абвясціў самага сэксуальнага мужчыну 2018 года. Ім стаў брытанскі акцёр Ідрыс Эльба.


Артыст заявіў, што яго здзівіла гэтае званне. «Паглядзеў у люстэрка, ацаніў сябе. І думаю: «Ну, я сапраўды сэксуальна выглядаю сёння. Калі казаць праўду – мне было прыемна. Гэта выдатны сюрпрыз і добры спосаб падняць самаацэнку », – распавёў ён.

46-гадовы Ідрыс Эльба зняўся ў такіх фільмах, як «Рок-н-рольшчык», «Вялікая гульня», «Праметэй» і серыі стужак «Тор» ад студыі Marvel. Акрамя гэтага, ён выканаў галоўную ролю ў серыяле «Лютар. У 2017 годзе самым сэксуальным мужчынам года па версіі “People” стаў амерыканскі кантры спявак Блэйк Шэлтан. Першым носьбітам гэтага звання ў 1985 годзе стаў аўстралійскі акцёр Мэл Гібсан.