Найлепшым гульнявым фільмам нацыянальнага конкурсу на «Лістападзе» стала стужка рэжысёра Мары Тамковіч «Дачка».

Цяпер Мара Тамковіч жыве ў Польшчы.

Яна — дачка беларускіх журналістаў Аляксандра і  Ірыны Тамковічаў, якія нарадзілся ў Ашмянах і жылі на суседніх вуліцах. Сувязей з радзімай бацькоў Мара не губляе і днямі збіраецца паехаць туды.

— Дачка нарадзілася ў Мінску, але ў Ашмянах прайшло яе дзяцінства, — распавёў «Рэгіянальнай газеце» бацька Мары, Аляксандр.

Фільм «Дачка» — дыпломная праца Мары — трагедыя 16-ці гадовай дзяўчыны і яе бацькі.