На 81-м годзе жыцця памёр кампазітар Ігар Лучанок.

Ігар Лучанок нарадзіўся ў 1938 у Мінску ў сям’і доктара. У хуткім часе сям’я пераехала ў Мар’іну Горку.

У Мінск вярнуліся толькі пасля вайны. Тут Лучанок вучыўся ў музычнай школе пры Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі, яго першым інструментам былі цымбалы. У студэнцкія часы яго настаўнікамі ў кампазітарскім майстэрстве былі Анатоль Багатыроў і Ціхан Хрэннікаў.

Лучанок 35 гадоў узначальваў Беларускі саюз кампазітараў. 

Кампазітар быў заўсёдным удзельнікам фестывалю беларускай песні і паэзіі ў Маладзечне. Фестываль, які ладзілі мінулым летам, прысвяцілі 80-годдзю кампазітара. Тут яму прысвоілі званне Ганаровага грамадзяніна Мінскай вобласці.

Ігар Лучанок – аўтар вядомых песень “Жураўлі на Палессе ляцяць”, “Мой родны кут”, “Спадчына”, “Світанак”.