Да Новага года яшчэ больш за паўтара месяца, а крамы Маладзечна ўжо пачалі продаж святочных тавараў і падарункаў.

Вось што ўбачыў карэспандэнт МЛЫН.BY у вітрынах і на прылаўках.

Самы недарагі салодкі падарунак можна купіць па кошце 3,49 рублёў за 200 грамаў.

Штучную ёлку вышынёй 1,2 метра прадаюць за 42,99 рублёў.

Фота Паўла Загорскага.