Крадзеж

Мужчыну стала дрэнна каля прыпынку грамадскага транспарту, ён страціў прытомнасць. Другі мужчына скарыстаўся сітуацыяй і скраў сумку.
Здарэнне адбылося 11 верасня каля чыгуначнай станцыі «Інстытут культуры» ў Мінску, паведамляе прэс-служба гарадской міліцыі.

Фота guvd.gov.by.

Мужчыну стала дрэнна каля прыпынку грамадскага транспарту, і ён страціў прытомнасць.

Другі мужчына скарыстаўся сітуацыяй і скраў сумку. Пасля гэтага прайшоў на платформу станцыі, агледзеў сумку, знайшоў новы мабільны тэлефон і забраў яго сабе, а сумку пакінуў на лаўцы.

Гэты тэлефон пацярпелы вёз у падарунак дачцэ.