Дзяд Мароз

Навагоднія мерапрыемствы пачнуцца ў Вілейцы ад 20 снежня.
У гэты дзень Палац культуры запросіць дарослых на мюзікл «Марозка».

Самае маштабнае мерапрыемства развернецца ў горадзе 29 снежня ў 15.30.

Замест традыцыйнага парада Дзядоў Марозаў і Снягурак зладзяць аўтапарад.

— Кожны Дзед Мароз са сваёй Снягурачкай павінны будуць прыехаць на Плошчу Свабоды на любым транспарце: ровары, аўтамабілі, карэце, — распавяла «Рэгіянальнай газеце» намеснік дырэктара Вілейскага палаца культуры Анастасія Чачуліна. — Галоўнае, каб транпарт быў аздоблены ілюмінацыяй, навагоднімі ўпрыгожаннямі.

Навагоднія персанажы праедуць ад Плошчы Свабоды да цэнтральнай плошчы. Тут кожны Дзед Мароз са світай прадставіць сябе, а таксама зладзяць канцэрт. Будзе і конкурс на лепшшае ўпрыгожанне транспарту.