Алкаголь

На працягу ночы мужчына прыходзіў у краму некалькі разоў, каб папоўніць запасы. А дома ў яго адбывалася алкагольная вечарына, на якую мужчына запрашаў усіх жадаючых.
33-гадовы жыхар Магілёва вынес з харчовай крамы спіртное на агульную суму 706 рублёў. Здарэнне адбылося ноччу: мужчына разбіў шкло на ўваходных дзвярах, залез у краму і набраў там гарачыльных напояў, якія аднёс да сябе дадому, піша euroradio.fm.

Раніцай прадавец крамы выйшаў на працу, убачыў разбітыя дзверы і выклікаў міліцыю. Вінаватага хутка затрымалі. Той патлумачыў праваахоўнікам, што з набліжэннем святаў хацеў стварыць сабе “навагодні настрой”, таму і вырашыў абкрасці магазін, паведамляе прэс-служба УУС Магілёўскага аблыканкама.

Скрадзенае часткова канфіскавалі. Мужчына раней не меў праблем з законам. Цяпер яму пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі.

• Тэкст даступны на мове: Беларуская