Магілы

Вынесены прысуд дзяўчатам з Клімавічаў, якія раскапалі магілу, каб даведацца, што адбылося з трупам за 30 гадоў.

Дзве непаўналетнія дзяўчыны сарвалі шыльды з крыжоў на двух магілах. Гэтымі шыльдамі яны раскапалі стары магільны пагорак — каб даведацца, што адбываецца з трупам за 30 гадоў. Праўда, сіл давесці справу да канца ў іх не хапіла.

У іншы дзень адна з дзяўчын разам з хлопцам рушылі да царквы. Тут яны апаганілі непрыстойнымі надпісамі і малюнкамі калоны агароджы царквы і будынак нядзельнай школы.

Хлопцу было мала — у іншыя дні ён яшчэ раз намаляваў нешта непрыстойнае на калонах агароджы.

Падлеткаў вырашылі не накіроўваць у калонію. Той дзяўчыне, што не пайшла да царквы, прызначылі абмежаванне свабоды на адзін год. Іншая дзяўчына атрымала абмежаванне свабоды на паўтара года, а хлопец — на два гады.

 

• Тэкст даступны на мове: Беларуская