Маладзечна гвалт

Намеснік пракурора Маладзечанскага раёна Аляксандр Васюта расказаў карэспандэнту МЛЫН.BY:

— Хлопец — жыхар Вілейкі, у Маладзечне вучыцца ў гандлёва-эканамічным коледжы. Увосень праходзіў практыку ў супермаркеце «Е-Сіці». Следства выявіла, што 19 кастрычніка 2018 года ён сышоў з практыкі да заканчэння работы. Каля 10.45 на Скарыны віляйчанін зайшоў у пад’езд аднаго з дамоў за дзевяцігадовай дзяўчынкай. На лесвічнай пляцоўцы абвінавачваны дамагаўся пацярпелай.

Па словах Аляксандра Васюты, суда абвінавачаны чакае пад вартай. Судовы працэс пройдзе ў судзе Маладзечанскага раёна.

Справу расследавалі па 3 ч. артыкула “Гвалтоўныя дзеянні сэксуальнага характару, учыненыя ў дачыненні да заведама малалетняй”.

Злачынства караецца пазбаўленнем волі на тэрмін ад васьмі да пятнаццаці гадоў.

• Тэкст даступны на мове: Беларуская