Гарэла лазня з мансардай у вёсцы Кучкі Маркаўскага сельсавета. На пажар прыехала пяць машын.

Аднапавярховая драўляная лазня з мансардай памерам 8х8 метраў цалкам згарэла.

Прычыну пажару высвятляюць. Магчымай прычынай магло быць парушэнне правілаў мантажу печы, распавяла інспектар групы прапаганды і агітацыі Маладзечанскага ГРАНС Валянціна Сопат.

МНС нагадвае:

Штогод у зімовы час павялічваецца колькасць бытавых пажараў у жылых дамах, прычынамі якіх, часцей за ўсё, з’яўляюцца парушэнні правілаў пажарнай бяспекі пры эксплуатацыі пячнога ацяплення, а таксама звычайная бестурботнасць. Менавіта таму так важна яшчэ раз нагадаць, што пажар можна прадухіліць, паклапаціўшыся загадзя аб выкананні простых патрабаванняў.

-печы і коміны неабходна прачысціць, адрамантаваць і пабяліць, заладзіць расколіны. Не трэба забываць і пра патаўшчэнне сценак печы;

-нельга прымяняць для распальвання печаў гаручыя і лёгкаўзгаральныя вадкасці;

-печы і каміны павінны мець устаноўленыя нормамі супрацьпажарныя адступкі і раздзелкі, гэта значыць, адлегласць ад ўнутранай паверхні дымавой трубы да гаручых элементаў будынка, якая павінна быць выкладзеная з вогнетрывалай цэглы. Дымавыя трубы выкладаюць з глінянай цэглы таўшчынёй не менш за 12 сантыметраў. Паветраны прамежак паміж печчу і гаручымі сценамі павінен быць 20-50 сантыметраў у залежнасці ад абароненасці гаручай сцены, таўшчыні сценкі печы, тыпу адступкі;

-на драўлянай падлозе перад топкай неабходна прыбіць металічны  ліст памерам не менш як 50 на 70 сантыметраў;

-каб не дапускаць перапалу печы, рэкамендуецца паліць яе два- тры разы ў дзень і не больш чым па паўтары гадзіны;

-за тры гадзіны да адыходу да сну трэба перастаць паліць печ. Попел, які выграбаюць з печы, трэба заліць вадой і аднесці ў спецыяльнае бяспечнае месца. Трэба перыядычна прачышчаць комін ад сажы.

Не сушыце на печы рэчы і сырыя дровы і сачыце за тым, каб мэбля, фіранкі знаходзіліся не менш чым у паўметры ад печы. Ні ў якім выпадку нельга распальваць печ дровамі, якія не змяшчаюцца ў топку.

Фотаздымкі з месца здарэння забяспечаныя Валянцінай Сопат.

• Тэкст даступны на мове: Беларуская