Ведайце – падбіраць такую жывёлу нельга.
Згодна з пунктам 148 Правілаў вядзення паляўнічай гаспадаркі і палявання, калі вы знайшлі ў паляўнічых угоддзях і (або) на тэрыторыях, не ўключаных у фонд паляўнічых угоддзяў, у тым ліку на дарогах, параненых, траўмаваных, хворых ці загінулых дзікіх жывёл, забараняецца самавольна забіраць іх, разбіраць і перавозіць тушы або часткі туш.
Нельга выкарыстоўваць прадукцыю – мяса, шкуру, рогі.
Пра тое, што знайшлі жывёлу, трэба паведаміць супрацоўнікам МУС ці МНС, ці карыстальніку паляўнічых угоддзяў, калі вам вядомыя яго кантакты.
Незаконныя разделка і транспарціроўка дзікіх жывёл і іх частак караецца буйным штрафам, а ў некаторых выпадках і прыцягненнем да крымінальнай адказнасці.
Па рашэнні суда можа быць канфіскаваны і транспартны сродак, на якім перавозілі дзічыну.
Такія строгія санкцыі ўвялі ў першую чаргу для таго, каб пакараць браканьераў, якія пры затрыманні тлумачылі, што знайшлі тушу або мяса ва ўгоддзях і не маюць дачынення да здабычы звера.
• Тэкст даступны на мове: Беларуская