У параўнанні з аналагічным перыядам 2017 года агульная колькасць ДТЗ павялічылася на дзевяць, колькасць загінулых зменшылася на пяць, параненых павялічылася на 15. Здарэнняў па віне  нецвярозых кіроўцаў стала на два больш.

У 61 зарэгістраваным ДТЗ, у 19 пацярпелі пешаходы і веласіпедысты (мінус дзевяць у параўнанні з 2017годам). З іх чытыры пешаходы і адзін раварыст загінулі (лік загінулых застаўся на ранейшым узроўні), 13 пешаходаў і адзін раварыст атрымалі цялесныя пашкоджанні (мінус дзевяць у параўнанні з 2017 годам).

Калі размеркаваць ўсе гэтыя ДТЗ раздзяліць па відах, то ў працэнтных суадносінах лічба складае 30%, а парушэнне Правілаў дарожнага руху пешаходамі і раварыстамі, як асноўнай прычынай ДТЗ – 19,3% (у 2017 – 13,46%).

Часцей за ўсё кіроўцы наязджалі на неабазначаных флікерамі пешаходаў на праезжай частцы ў цёмны час. Адсутнасць флікера не дазволіла кіроўцам своечасова ўбачыць небяспеку і пазбегнуць наезду.

Кіроўца пры раз’ездзе з сустрэчным транспартам або пры руху ў неспрыяльных умовах надвор’я не ў стане своечасова адрэагаваць пры нечаканым з’яўленні на дарозе пешахода і прадухіліць наезд. Тым больш, калі на ім цёмнае адзенне.

Пазначаны пешаход бачны ў блізкім святле фар на адлегласці 140-150 метраў, у далёкім 300-400 метраў.  Кіроўца можа прадухіліць наезд на яго, гэта значыць знізіць хуткасць руху, быць больш уважлівым.

У цемры небяспека трапіць пад колы аўтамабіля павялічваецца па параўнанні са светлым часам сутак у дзевяць разоў.

У 2018 годзе ДАІ сумесна з іншымі службамі маладзечанскага РАУС затрымалі 3512. 359 з іх былі ў стане алкагольнага ап’янення.

Да адміністрацыйнай адказнасці па артыкуле 18.23 КаАП Рэспублікі Беларусь прыцягнулі 3505 удзельнікаў дарожнага руху.

2204 пешаходам уручаны святлоадбівальныя элементы.

Праверылі 138 раварыстаў. 64 з іх дапамаглі абсталяваць ровар святлоадбівальнымі элементамі і рэкамендавалі святлоадбівальныя камізэлькі.

Каб паспрыяць бяспецы дарожнага руху, ліквідаваць прычыны і ўмовы дарожна-транспартнага траўматызму з удзелам пешаходаў, Дзяржаўтаінспекцыя Маладзечна ў ад 22 па 25 студзеня  праводзіць на Маладзечаншчыне прафілактычную акцыю на «Пешаход».

Акцыя будзе накіраваная на па папярэджанне ДТЗ з удзелам пешаходаў, папулярызацыю выкарыстання святловяртальных элементаў і камізэлек павышанай бачнасці ў цёмны час сутак.

У ходзе гэтага мерапрыемства правядуць рэйдавыя мерапрыемствы, адпрацуюць у «гадзіны пік» і цёмны час сутак нерэгулюемыя пешаходныя пераходы, участкі аўтамабільных дарог, вуліц населеных пунктаў.

У працоўных калектывах, школах растлумачаць асноўныя рызыкі і пагрозы бяспекі з улікам сезонных фактараў, правілы выкарыстанняфлікераў і меры бяспекі на пешаходных пераходах.

Дзяржаўтаінспекцыя  Маладзечна звяртаецца да грамадзян

У цёмны час сутак выкарыстоўвайце ў элементах верхняй вопраткі святлоадбівальныя нашыўкі, ўстаўкі, а пра факты знаходжання на праезнай часткі і зблізку яе сядзячых, ляжачых, нецвярозых пешаходаў паведамляйце па тэлефоне 8 (0176) 77-16-56 альбо GSM 102.

Асаблівы зварот да бацькоў

Паклапаціцеся пра бяспеку вашых дзяцей. У абавязковым парадку на партфелі і куртцы неабходна прышпіліць флікер.

І не забудзьцеся нагадаць юным удзельнікам дарожнага руху аб асноўных Правілах бяспечных паводзін на дарозе!

Кіроўцам – не перавышаць хуткасць, вытрымліваць дыстанцыю, быць вельмі ўважлівымі, асабліва паблізу населеных пунктаў, дзе ў любы час на дарозе можа апынуцца пешаход.

Згодна з Кодэксам аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь, адміністрацыйная адказнасць такая: пешаход, які ідзе цёмным часам без флікера, караецца штрафам ад адной да трох базавых велічынь (ад 25, 5 да 76,5 рублёў).

Калі парушэнне ім Правілаў дарожнага руху пацягнула, штраф будзе ад трох да васьмі базавых (ад 75,5 да 204 рублёў).

На суму ад трох да пяці базавых (ад 76,5 да 127, 5 рублёў) штрафуюць нецвярозага пешахода.

• Тэкст даступны на мове: Беларуская