24 студзеня Маладзечанскі ГРАНС правёў пазапланавую пажарна-прафілактычную акцыю ў аграгарадку Беразінскае.
Населены пункт выбралі не выпадкова: сёлета тут адбыўся пажар, на якім загінуў чалавек.

Фота забяспечанае Маладзечанскім ГРАНС.
Фота забяспечанае Маладзечанскім ГРАНС.

Мэта акцыі – прадухіленне пажараў, няшчасных выпадкаў ад іх. Удзельнічалі  работнікі МНС, РАУСД, РЦСАН. Праверылі каля дзесяці домаўладанняў, у якіх жываюць адзінокія састарэлыя грамадзяне, асобы, якія злоўжываюць алкаголем.

Фота забяспечанае Маладзечанскім ГРАНС.

Выратавальнікі рабілі галоўны акцэнт на праверку працаздольнасьці аўтаномных пажарных абвяшчальнікаў, стан печаў і электраправодкі. Растлумачвалі насельніцтву правілы пажарнай бяспекі пры  эксплуатацыі  пячнога ацяплення, электраабсталявання. Размаўлялі з бацькамі, каб тыя не пакідалі дзяцей адных. Гаспадарам пакідалі лістоўкі і памяткі пра пажарную бяспеку.

Фота забяспечанае Маладзечанскім ГРАНС.

Выратавальнікі нагадваюць, ад належнага выконвання правілаў пажарнай бяспекі залежыць не толькі жыцце, але і жыцце родных.

Фота забяспечанае Маладзечанскім ГРАНС.

 

• Тэкст даступны на мове: Беларуская