чыгунка

Здарэнне адбылося каля чатырох раніцы ў нядзелю, 27 студзеня.
Каля прыпыначнага пункта “Беразінскае” рушыў цягнік “Маладзечна-Ліда”. Заўважылі, што на перадзе на пуцях перашкода. Цягнік выканаў экстраннае тармажэнне. Памошнік машыніста пайшоў праверыць, што там, і ўбачыў труп.

Мужчына быў нежывы, паведаміў інспектар АУСТ Сяргей Васілеўскі.

Але пакуль незразумела, ён загінуў пад коламі гэтага цягніка ці раней.

Загінуламу 34 гады. Вядома, хто ён. Цяпер праводзяць праверку здарэння.

Чыгунка  – гэта зона павышанай небяспекі.

Таму на ёй неабходна выконваць наступныя меры бяспекі:

  • пераходзіць чыгуначныя пуці толькі ва ўстаноўленых месцах
  • не лезці пад вагоны цягніка
  • не дазваляць дзецям гуляць на чыгуначных пуцях і побач з чыгункай
  • звяртаць увагу на гукавую і светлавую сігналізацыю, якая папярэджвае пра набліжэнне цягніка
  • не пераходзіць чыгуначныя пуці ў навушніках.

Згодна з Адміністрацыйным кодэксам, за пераход чыгункі ва неўстаноўленым месцы прадугледжаны штраф да дзвюх базавых велічынь, што складае 51 рубель.

• Тэкст даступны на мове: Беларуская