29 студзеня ў школе №7 адкрыўся раённы музей «Спартыўнае сузор’е Смаргоншчыны». Павіншаваць стваральнікаў музея трэнера і кіраўнікі спартыўных устаноў горада. Валеры Юрчанка, Алена Барташэвіч, Валерый Курак, Аляксандр Плюта прадставілі стэнды, якія распавядаюць аб іх выхаванцах.

Дырэктар школы Аляксандр Джумков прадставіў спартыўныя дасягненні вучняў і педагогаў. А дырэктар музея Валеры Гружэўскі пазнаёміў наведвальнікаў з экспанатамі: савецкімі турыстычнымі і ваеннымі лыжамі, канькамі 60-70-х гадоў выпуску, спартыўнымі ўзнагародамі тых часоў.

Фота shliah.by.

• Тэкст даступны на мове: Беларуская