Мяжа

Беларускія памежнікі выкрылі канал незаконнай транзітнай міграцыі ў краіны Еўрапейскага саюза.
Пра гэта піша shliah.by са спасылкай на БЕЛТА.

“На ўчастку адказнасці Смаргонскай пагрангрупы 26 студзеня падчас сумесных мерапрыемстваў з літоўскімі памежнікамі  спынілі канал незаконнай транзітнай міграцыі ў краіны Еўрапейскага саюза грамадзян Ірака. Устанавілі і затрымалі ўсе памочнікаў і арганізатараў. Іх абвінавачваюць у арганізацыі незаконнага ўезду замежнікаў на тэрыторыю Беларусі , а таксама іх наступнага незаконнага выезду”, – распавялі БЕЛТА ў прэс-службе Дзяржпагранкамітэта.

Орган дазнання Смаргонскай пагрангрупы ў дачыненні да двух арганізатараў узбудзіў крымінальную справу па артыкуле “Арганізацыя незаконнай міграцыі”. Санкцыя прадугледжвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін да пяці гадоў. Праводзяцца далейшыя следчыя і аператыўныя мерапрыемствы.

Ад пачатку года адзначаецца актывізацыя супрацьпраўнай дзейнасці, звязанай з незаконным перасячэннем мяжы замежнымі грамадзянамі на польскай і літоўскім кірунках.

“Так, за парушэнне дзяржмяжы Беларусі ў студзені  затрымалі грамадзян Конга, Нігерыі, Ірака, Пакістана. Акрамя таго, на ўчастку беларуска-ўкраінскай мяжы знайшлі грамадзянку Туркменістана, якая спрабавала перасекчы мяжу ў пункце пропуску “Весялоўка”, схаваўшыся ў гаспадарчай сумцы”, – адзначылі ў Дзяржпагранкамітэце.

 

• Тэкст даступны на мове: Беларуская