беговелотрон 2019

Дабрачынная акцыя адбылася 16 лютага.
“Беговелотлон” -2019 – гэта захапляльная бегавелагонка з лыжамі і з элементамі біятлона для дзяцей ад 2-6 гадоў праходзіла на тэрыторыі вучэбна-трэніровачнага гарналыжнага цэнтра «Сонечная даліна».

Прыняць удзел у спаборніцтвах прыехалі дзеткі з Мінска і іншых гарадоў Беларусі. Падарункаў на ўсіх хапіла.

Падтрымала акцыю і ўручыла запаветныя медалі Надзея Скардзіна – беларускі біятланіст, алімпійскі чэмпіён у эстафеце (2018) і бронзавы прызёр ў індывідуальнай гонцы (2014).

Дзеці насіліся з гары, стралялі мячыкамі ў цэль і радаваліся незвычайным эстафетам.

Мерапрыемства мела дабрачынны характар. Сабраныя сродкі пойдуць на дапамогу падшэфным дзеткам Фонду дапамогі дзецям «Белы Бусел» – пацыентам анкацэнтра ў Бараўлянах, дзеткам дамоў-інтэрнатаў у Вілейцы і Навагрудку, а таксама дзеткам Асіповіцкай спецшколы-інтэрната для дзяцей з парушэннем функцый апорна-рухальнага апарата і Малоткавіцкай школы-інтэрната .

Арганізатары мерапрыемства Клуб «SportKids» і Фонд дапамогі дзецям «Белы Бусел».

• Тэкст даступны на мове: Беларуская