Вясковец на Расоншчыне абліў сваячку бензінам і спрабаваў спаліць

Сямейная сварка ў адной з вёсак Расонскага раёна ледзь не скончылася трагедыяй, паведамляе uvd.vitebsk.gov.by.

Муж даведаўся, што яго жонка набыла дом у суседняй вёсцы, каб жыць асобна. Навіна ашаламіла вяскоўца, і ён пасварыўся з жонкай. Пасля сваркі мужчына, знаходзячыся ў стане алагольнага ап’янення, пайшоў да той хаты. З сабой узяў бензін і запалкі. На падыходзе да пабудовы яго сустрэлі спалоханыя сваячкі. Завязалася новая сварка.

У выніку мужчына абліў адну з жанчын бензінам і спрабаваў запаліць запалку. Мясцовая жыхарка спалохалася і пабегла.

Мужчына разбіў локцем акно, залез у дом і падпаліў там канапу. Ратавальнікі, якія прыехалі, патушылі ўзгаранне, а міліцыянеры затрымалі вяскоўца. Пазней высветлілася, што дом яшчэ набыты не быў, жонка і прадавец толькі дамовіліся пра гэта. У дачыненні да мужчыны распачалі крымінальную справу па артыкуле “Пагроза забойствам, прычыненнем цяжкіх цялесных пашкоджанняў або знішчэннем маёмасці”.

• Тэкст даступны на мове: Беларуская