Ля буйнога гандлёвага цэнтра ў Маладзечне дзве палаткі з кветкамі.
Асарытмент стандартны – цюльпаны, мімозы, букеты з сухацветаў.
Адзін цюльпан каштуе два рублі, галінка мімозы – два з паловай.
Па словах прадаўцоў, асаблівага ажыятажу пакуль няма. Асноўныя пакупнікі, вядома, мужчыны. Часам жанчыны купляюць кветкі калегам і блізкім.

– Дзіўных запытаў няма. Напрыклад, сініх цюльпанаў не просяць, – кажа прадавец. Проста падыходзяць, выбіраюць колер, кажуць колькасць.

Самы вялікі букет мужчына-пакупнік набыў учора – адразу 25 цюльпанаў!
Фота аўтара.
• Тэкст даступны на мове: Беларуская