У Гомелі нечакана памерла вучаніца дзясятага класа. У школах пачалі прафілактычныя мерапрыемствы

У панядзелак, 11 сакавіка, у Гомелі памерла школьніца. Падазраюць менінгіт, піша “Наша ніва“.

У сярэдняй школе №1 адбылося надзвычайнае здарэнне: памерла дзесяцікласніца. Пра здарэнне паведамілі бацькі навучэнцаў установы.

Школьніцу з дому забрала «хуткая». Аднак нягледзячы на ​​намаганні дактароў выратаваць яе не ўдалося: яна памерла ў бальніцы.

На сёння дакладны дыягназ не ўстанавілі, але падазраюць менінгіт. У сувязі з гэтым бацькі вучняў гэтай школы атрымліваюць SMS пра тое, што трэба прапіць курс антыбіётыкаў.

Праводзяць праверку.

• Тэкст даступны на мове: Беларуская