Дзясяты рэспубліканскі конкурс навукова-тэхнічнай творчасці навучэнцаў ладзілі 12 – 13 сакавіка.
Сярод пераможцаў ёсць школьнікі з Вілейкі і Маладзечна.
У намінацыі «Авіяцыя, касманаўтыка і аэракасмічная тэхніка» першае месца заняў Аляксандр Шышко – навучэнец Вілейскага цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі. Кіраўнік – педагог Цэнтра Уладзімір Шапель.
Другім у гэтай жа намінацыі стаў Іван Бобрык з Маладзечанскай школы-інтэрната. Кіраўнік – Фёдар Філіповіч.
Спецыяльны прыз ад спонсараў конкурса атрымаў вучань гімназіі №3 з Маладзечна Аляксей Мікулевіч. Ён выступаў у намінацыі «Тэхнічнае канструяванне». Кіраўнік – Святлана Мікулевіч.
• Тэкст даступны на мове: Беларуская