Загінулага выратавальнікі дасталі на бераг ноччу з 16 на 17 сакавіка.
Пра гэта «Рэгіянальнай газеце» расказала афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта па Мінскай вобласці Таццяна Беланог.
– Сваякі загінулага расказалі, што напярэдадні мужчына плаваў па вадасховішчы на лодцы, – кажа Таццяна Беланог.
Загінулы – 63-гадовы жыхар сталіцы. На лецішча ў Сакаўшчыну, што ў Валожынскім раёне, ён прыехаў у мінулыя выхадныя разам са сваякамі.
Валожынскія следчыя праводзяць праверку здарэння. Папярэдняя прычына – няшчасны выпадак.
• Тэкст даступны на мове: Беларуская